Ручнікі. Ткалі жанчыны і ручнікі. Багата ўпрыгожаны ручнік служыў не толькі для бытавых патрэб чалавека, але і з'яўляўся абавязковым атрыбутам у розных абрадах, з ім звязана мноства прыкмет, якія бяруць пачатак яшчэ з дахрысціянскіх часоў. Ручнік выкарыстоўваўся ў штаддзённым жыцці, на святах, як абярэг. Ручнік суправаджаў чалавека ад нараджэння і да смерці. Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў народнага мастацтва, якія належаць і мінуламу, і сучаснасці. Па - ранейшаму ручнік абавязкова прысутнічае ў найбольш важныя, пераломныя этапы жыццёвага шляху чалавека. Ручнікі з’яўляліся важнай часткай пасагу дзяўчыны. Колькасць іх залежыла ад матэрыяльнага становішча сям’і. |
|