Прадметы хатняга ўжытку
Нашы продкі былі людзі ўмелыя, практычна ўсё для свайго карыстання рабілі сваімі рукамі. "Кожная вёска - гэта своеасаблівая дзяржава, з усім сваім - моваю, звычаямі, норавамі і побытам. Ды дзе вёска - кожны гаспадар, кожная гаспадыня імкнуліся быць ва ўсім незалежнымі, самастойнымі, абыходзіцца без чыёй бы і якой бы там ні было дапамогі. Трэба былі саха, барана, плуг, серп, калёсы, сані, сякера, граблі, піла, каса, лыжка, міска, гаршчок, вядро, дзежка, бочка - рабілі; трэба былі хамут, церассядзёлак, боты, світка, кажух, шапка, сарочка, штаны, рукавіцы - шылі; трэба былі вяроўка, атосы, лейцы, аборы - вілі; палатно, абрус, ручнік, коўдра, посцілка - ткалі... Самі, кожны сабе, будавалі хаты, хлявы, гумны, ёўні, лазні…” Маслабойка шырока была вядома і ў Расіі, і на Украіне, і ў Беларусі. Гэта звычайна высокая, наканаваная да гары бочка, у вечцы адтуліна для калатоўкі (біла), да ніжняга канца якой (ўдарная частка) мацавалі круг з адтулінамі або крыжавіну. Найбольш пашыраным было матавіла, Прынцып работы на абодвух матавілах аднолькавы: трымаючы ў левай руцэ стрыжань і паварочваючы яго то ўлева, то ўправа, правай рукой намотвалі пражу на брускі. З найстаражытных часоў людзі даглядалі за сваім адзеннем, каб яно пасля мыцця выглядала прыгожа і ахайна. Менавіта для гэтых мэт быў вынайдзены прас.
Керасінка. У спецыяльнай металічнай ёмістасці захоўваецца керасін з пагружаным у яго фіцілём. Другі канец фіціля выкарыстоўваўся для запальвання лямпы. Для забеспячэння дататковай цягі, лямпа накрываецца шкляною колбаюю. |
З спрадвечных часоў чалавецтва карысталася тымі ці іншымі відамі посуду. Спачатку посуд выраблялася пераважна з гліны - самага даступнага ў апрацоўцы гарачатрывалага і ўстойлівага да вадкасці матэрыялу. У далейшым пачатку з'яўляцца чыгунны посуд. У даўніну яе ўключалі ў пасаг і перадавалі з пакалення ў пакаленне. Доўга ў Беларусі карысталіся бязменам: ручнымі рычажнымі вагамі з металічным або драўляным стрыжнем з гірай на адным канцы і кручком або чашай на другім для ўтрымання грузу. Воўна — сабраная для перапрацоўкі поўсць жывёл.Састрыжаную воўну сартавалі і разрыхлялі: расскубалі рукамі, расчэсвалі ўручную драўлянымі і драцянымі шчоткамі, Разрыхленая воўна выкарыстоўваецца пасля для вырабу тканых, вязаных і валеных рамесных прадметаў У сярэдзіне XVIII стагоддзя найбольш распаўсюджанымі былі награвальныя прасы - яны ставіліся ў печ і разаграваліся. У мінулым для нагрэву прасаў іх ставілі на печ або ў іх (вугальны прас) клалі гарачыя бярозавыявуглі. Неад'емнай рэччу кожнай хаты былі кросны - станок для хатняга ткацтва. Сыравінай для яго служылі ільняныя, шарсцяныя, шаўковыя, сінтэтычныя ніткі. Узімку хата ператваралася ў маленькую майстэрню, бо летніх штодзённых работ ужо не было, заставалася толькі глядзець за жывёлай. Таму тут і ткалі палотны, і, пры святле лучыны або каганца шылі вопратку, вышывалі, вязалі. Прывучалі да ткацтва з маленства. Шасці-сямігадовыя дзяўчынкі ўжо маглі выконваць розныя незамыславатыя паручэнні : намотвалі ніці на шпулькі – “цэўкі” ці на матавіла, сачылі за клубкамі, каб тыя ў час снавання не раскатваліся, выпляталі тасёмачкі. У 14-15 год дзяўчынкі ўжо ўмелі ткаць. |