Усе мы з хат,
Усе мы з цішыні,
З бабуліных, дзядуліных далоняў...
Атмасфера музейнага пакою прымушае пагрузіцца ў далёкае мінулае нашых продкаў. Пазнаеміцца з прадметамі інтэр’еру, хатняга ўжытку, іх заняткамі і жыццём.
Пра музейны пакой
Рэспубліка Беларусь мае багатую духоўную спадчыну. Яна фарміравалася на працягу стагоддзяў і перадавалася з пакалення ў пакаленне. Нягледзячы на розныя гістарычныя падзеі, грамадства захавала дасягненні продкаў, развіваючы навуку, літаратуру, мастацтва, павышаючы свой культурна-адукацыйны, прафесійны ўзровень. Сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, створаных грамадствам, і ёсць нацыянальнае багацце.
У каледжы арганізавана работа музейнага пакоя “Подых мінулага”.
Галоўная мэта работы - захаванне нацыянальнага багацця, развіццё асобы, здольнай да вызначэння, ўзбагачэнне, рэалізацыя жыццёвых планаў у розных сферах жыццядзейнасці на аснове інтэлекту, грамадзянскасці, гуманнасці і патрыятызму, ведаў гісторыі роднай краіны.
Задачы работы:
- Дакументаваць гісторыю, культуру роднага краю шляхам збору, выяўлення, вывучэння і захавання музейных прадметаў.
- Далучыць навучэнцаў да гістарычнага і духоўнай спадчыны жыцця нашых продкаў праз практычны ўдзел у зборы, захоўванні і вывучэнні дакументаў мінулага.
- Выкарыстоўваць музейны матэрыял для грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў праз уцягванне іх у актыўную дзейнасць музейнага пакоя.
Асноўныя напрамкі дзейнасці:
- камплектаванне фондаў;
- метадычная работа;
- пошукавая работа;
- экскурсійная работа.
У нашым музейным пакоі:
- Прадметы інтэр'еру
- Прадметы хатняга ўжытку
- Рамёствы